Ошибка :

Показать отладочную информацию

Адкрыццё выставы «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн»
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Адкрыццё выставы «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн»

«Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн»

 

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 17 снежня 2020 года адкрываецца выставачны праект «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн», падрыхтаваны ў адпаведнасці з грантам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры.

Рэспубліканскі фестываль-конкурс моды і фота «Мельніца моды»  прадставіць фрагменты каллекцый маладых дызайнераў аддзення на экспазіцыі. Усе яны з яўляюцца фіналістамі і пераможцамі галоўнага праекту краіны ў галіне моды і дызайну сярод моладзі. Гэтыя каллекцыі неаднаразова дэманстраваліся на галоўных подыўмах Мінска, Масквы, Мілана, Стакгольма і інш.

Каллекцыі “Дзявоя”, “Клекат”, “Рака жыцця”, “Спадзяванка”, ансамбль “Сэрца” дызайнераў Святланы Князевай, Кацярыны Козак, Дзяніса Наліўкі, Ганны Краснер, Аляксандры Крупновай  дэанструюцца падчас выставы.

 Народны касцюм – жывы і красамоўны дакумент мінуўшчыны. Адказваючы на глабальныя выклікі часу, сёння вельмі важна не забывацца на свае карані. Цяпер назіраецца вялікая цікавасць да беларускай народнай спадчыны і традыцыйны касцюм становіцца актуальнай крыніцай натхнення, дэманструючы сваю адметнасць. Фестываль-конкурс моды і фота ў Беларусі, такі, як «Мельніца моды» паказвае высокі ўзровень майстэрства як прафесійных, так і маладых пачынаючых дызайнераў адзення. Адначасова з глабалізацыйнымі працэсамі ў іх творчасці адбываюцца працэсы звароту да традыцыйных форм культуры як да крыніцы новых кампазіцыйных, формаўтваральных, дэкаратыўных рашэнняў. Сучасны касцюм, створаны на аснове традыцыйнага беларускага строю, выконвае важную функцыю папулярызацыі нацыянальнай культуры і спадкаемнасці каштоўнасцей беларускага народнага мастацтва сярод моладзі, а таксама заяўляе самабытны вобраз Беларусі на міжнароднай арэне.

На выставе «Беларускі касцюм: мінулае і сучасны дызайн» прапануецца ўключыцца ў ролю даследчыка, які з асаблівай увагай, далікатнасцю разглядае прадстаўленыя ўзоры беларускіх строяў як прадмета вывучэння і, безумоўна, зачаравання. Бо нават самы дасведчаны навуковец практычна не зможа праявіць абыякавасць перад хараством касцюма, высокім майстэрствам яго выканання і крохкасці яго ў часе. Таксама выставачны праект выступае пляцоўкай для аналізу і абмеркавання сучасных вобразаў, створаных і прадстаўленых на конкурсах і фестывалях моды дызайнерамі, якія натхняліся традыцыйным касцюмам беларусаў.

Экспазіцыя ўключае 8 аўтэнтычных беларускіх строяў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, вырабы Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, а таксама касцюмы з калекцый сучасных беларускіх дызайнераў адзення. Дадзеная выстава можа стаць зыходным пунктам для знаёмства з культурным кодам беларусаў, а таксама для яго вывучэння.

Выстава будзе дзейнічаць да 21 лютага 2021 года.

Адрас: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл. (017) 374-83-22, 374-35-32

www.histmuseum.by