30 чэрвеня 2026 года Нацыянальны мастацкі музей зладзіў імпрэзу “Мастацкі бамонд” з нагоды закрыцця галоўнага корпусу музея на рэканструкцыю.
Дызайнеры “Мельніцы моды” прэзентавалі свае калекцыi, якія адпавядаюць мастацкаму накірунку музея і яго экспазіцыям:
- “На пасаг”, Таццяна Кавалева, Ліліля Гарбачова, Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі;
- “Савіцкія мадонны”, Святлана Івашына, Мінскі дзяржаўны коледж лёгкай прамысловасці і комплекснай лагісцікі;
- “Маўчане”, Варвара Сідарава, Магілёўскі дзяржаўны эканамічны прамыслова-тэхналагічны коледж;
- “POLIPHONIA”, Анастасія Берсянёва, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт;
- “Жарніца”, Елізавета Мельнікава, Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт.
Дзякуй за стварэнне вобразаў мадэляў партнерам праекта
✅ ESTEL
✅ BELORDESIGN
Усе госці мерапрыемства атрымалі падарункі ад беларускага брэнда дэкаратыўнай касметыкі BELORDESIGN.
Творчую атмасферу вечара падтрымалі артысты Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Тарас Прысяжнюк і Марта Данусевіч.
Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусi Ірына Матяс паабяцала , што мерапрыемства стане штогадовым.
З паспяховым паказам дызайнераў павіншавала Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Кацярына Пятруцкая.
![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Фотаздымкі Марыя Траскоўская



























