Ошибка :

Показать отладочную информацию

Мiжнародны мост культуры i моды Беларусь-Лiтва
Национальный центр художественного творчества детей и молодежи
Национальный центрхудожественного творчествадетей и молодежи
ruen

Альбомы фотогалереи

Мiжнародны мост культуры i моды Беларусь-Лiтва

13-14 снежня 2014 года адбыўся культурна-адукацыйны праект Мiжнародны мост культуры i моды Беларусь-Лiтва, у якім прынялi ўдзел творчыя калектывы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi. Подыум-школа «Fashion Style», творчая майстэрня «Трыумф», а таксама навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Эстрадныя спевы».
У рамках мерапрыемства адбыўся канцэрт «Творчасць без межаў», у якім навучэнцы спявалі песні на роднай беларускай мове. Гэта старэйшая і сярэдняя группы творчай майстэрні «Трыумф» ( кіраўнік аб’яднання М.Я. Куцко), а таксама індывідуальныя выканаўцы аб’яднання па інтарэсах «Эстрадныя спевы» ( кіраўнік В.Л. Мацкевіч). На імпразаваную сцэнічную пляцойку не аднойчы выходзілі і юныя мадэлі Подыум-школа «Fashion Style» (кіраўнік – Ігар Іваноў), яны дэманстравалі дзіцячыя і падлеткавыя калекцыі беларускіх дызайнераў Рэспубліканскага фествывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды». 
Творчая сустрэча адбылася у гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе. Адбылося знаемства з адміністрацыяй і настаўнікамі гімназіі, з сучаснымі тэналогіямі падрыхтоўкі вучняў, матэрыяльна-тэхнічнай базай гімназіі. Удзельнікі праекту наведалі музей гісторыі беларускай мовы і літаратуры, які знаходіцца ў гімназіі. Экскурсію правялі самі навучэнцы.
У гэты ж дзень быў падпісаны дагавор аб узаемадзеянні паміж установамі адукацыі – Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі (Мінск, Беларусь) і гімназіяй імя Францыска Скарыны (Вільнюс, Літва).
Праграма візіту таксама дазволіла творчай моладзі з Беларусі пазнаеміцца з гісторыяй і культурай Літвы. Удзельнікі праекту наведалі г. Тракай і Тракайскі замак, удельнічалі ў адукацыйным семінары «Тракай: у госці да князя Вітаўта», прымалі ўдзел ў практычным занятку «Шлях кібінай».
У Вільнюсе атрмылі шмат інфармацыі падчас агляднай экскурсіі – галоўная вуліца Старога горада (Вялікая), знакамітыя вароты Аўрос Вартай, Вільнюскі універсітэт, Касцел святой Ганны, касцел бернардзінцаў, касцел Святых Пятра і Паўла.
Арганізатарамі праекту выступілі «Цэнтр міжнародных сувязей» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Ігар Іваноў – кіраўнік Подыум-школы «Fashion Style», намеснік загадчыка аддзела моды і дызайну

Фота – Вероніка Каспяровіч і з уласных архіваў